Святочная акцыя "Квітней, мая краіна Беларусь"

12.05.2024

Ёсць даты, якія аб’ядноўваюць нацыю, выражаюць дух народа, сімвалізуюць яго славутае мінулае, сучаснае і будучыню. Да іх ліку, несумненна, адносіцца і Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

10 мая ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася патрыятычная акцыя "Квітней, мая краіна Беларусь!" для хлапчукоў і дзяўчынак устаноў дашкольнай адукацыі.

Гэта свята ў чарговы раз аб’яднала розныя пакаленні і нагадала кожнаму пра такія каштоўнасці беларусаў, як любоў да радзімы, самаідэнтычнасць, незалежнасць, добрасуседства і мір.

Нашы выхаванцы разам с педагогамі і бацькамі сабраліся разам у знак павагі да сімвалаў суверэнітэта нашай краіны. Гэта свята яшчэ мацней аб’яднала усіх нас, умацавала высокае пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за краіну і гатоўнасць самаадана працаваць дзеля росквіту Радзімы.

Выхавальнікамі старэйшай групы дзіцячага сада №10 г. Навагрудка былі прапанаваны танцы "Солдат молоденький", "В лесу прифронтовом".

Няма больш высокароднага пачуцця для чалавека, чым любоў да свайго роднага куточка. Любоў, якая перапаўняе сэрца і дае чалавеку моц на добрыя справы дзеля сваіх родных і блізкіх, дзеля той зямлі, на якой ты нарадзіўся і вырас. У канцы святочнай праграмы педагогі, выхавальнікі і іх бацькі устаноў дашкольнай адукацыі Навагрудскага раёна запусцілі яскравы флэшмоб у знак павагі і гонару да дзяржаўных сімвалаў нашай краіны, у знак любові і душэўнай цеплыні да сваёй Радзімы. 

поделиться в: