Дзень роднай мовы ў дзіцячым садку

21.02.2024

Дзень роднай мовы ў дзіцячым садку

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Беларуская мова - самая старажытная сярод славянскіх моў і самая мілагучная. Моўная культура беларусаў багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, у прыказках, у творах мастацкай літаратуры.

Праца педагагічнага калектыву дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад № 10 г. Навагрудка” накіравана на выхаванне патрыятызму ў маленькіх грамадзян, фарміраванне павагі да роднай мовы, сваёй краіны.

"Скарбонку роднай мовы" пазнавалі хлопчыкі і дзяўчынкі сярэдняй інтэгрыраваннай групы: праведзена інтэрактыўная гульня “Па старонках беларускага фальклору”. Вершы, казкі, апавяданні, песні беларускіх аўтараў гучалі ў гэтай групе на працягу дня. 

У дзіцячым садзе аформлены патрыятычны вугалок з прадметамі беларускага быту. Выхавальнік 2 малодшай группы паведаў дашкольнікам аб гісторыі праса, маслабойкі, куфара, звярнуў ўвагу на прызначэнне і сучасны выгляд дадзеных прадметаў у нашыя дні.

"Квітней наша родная мова! - пад такім дэвізам прайшлі мерапрыемствы ў сярэняй інтэгрыраваннай групе у Міжнародны дзень роднай мовы. Было прыемна назіраць, як з самай раніцы чулася родная мова: “добрай раніцы”, “дзякуй”, “калі ласка”. З дзецьмі была праведзена гутарка аб значнасці роднай мовы для кожнага чалавека, дыдактычныя гульні "Размаўляем па-беларуску", “Ветлівыя словы”. У гэты дзень не засталіся ў баку і бацькі. Была праведзена акцыя "Маё любімае слова па-беларуску", дзе бацькі групы маглі напісаць любімыя слова на беларускай мове. Вельмі прыемна было чуць ад бацькоў, такія душэўныя і прыгожыя словы, як: "каханне”, “шчасце”, “дабрыня". Для бацькоў былі падрыхтаваны інфармацыйныя лісткі, у якіх былі размешчаны практычныя парады аб тым, якія кнігі на беларускай мове можна прачытаць дзецям у вольны час.

Сюжэтна-ралявая гульня "Падарожжа па Беларусі" дазволіла выхаванцам старэйшых груп наведаць маляўнічыя куткі нашай краіны. Маленькія экскурсаводы расказвалі аб славутасцях нашага горада.

Выхавальнікі старшай інтегрыраваннай групы далі магчымасць бацькам аставіць свае самыя родныя беларускія словы на паперы. Дадзеная форма ўзаемадзеяння дае магчымасць усталяваць цесную сувязь дашкольнай установы і сям'і. Добрыя, ласкавыя, цёплыя і мілагучныя словы "упрыгожылі" плакат “Роднай мовы гук чароўны”.

З мэтай сфарміраваць устойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёю, у старэйшай спецыяльнай групе выканана калектыўная праца ў нетрадыційнай технікі выканання “Бесел” па творы беларускага пісьменніка Васіля Віткі. Работа отрылалася прігожая, непаўторная, цікавая.

Паказаць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа падчас розных відаў творчасці, узнавіць назвы знаёмых з’яў, аб’ектаў і прадметаў на беларускай мове, выхоўваць пачуццё любові і зацікаўленнасці да роднага слова - гэта мэта правядзення тэматычнага дня беларускай мовы.

 

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

                                      П. Панчанка