Тэматычны тыдзень "Беларусь мая - родны край"

11.08.2023

У ДУА “Дзіцячы сад №10 г.Навагрудка" з 7 па 11 жніўня праходзіў тэматычны тыдзень Мая Беларусь – родны край" з мэтай фарміравання ўяўленняў аб роднай краіне, яе сімвалах, развіцця пазнавальных і маўленчых здольнасцяў, выхавання патрыятычных пачуццяў да роднай краіны і гонару за яе.

На працягу тыдня з выхаванцамі былі праведзены гутаркі на тэму "Я нарадзіўся ў Беларусі", "Я - беларус, гэтым ганаруся", “Мой родня горад Навагрудак”.  Дзеці замацавалі веды пра Беларусь, яе славутасці, пагулялі ў беларускую гульню "Сажалі лён", чыталі мастацкую літаратуру пра Беларусь, а такама замацавалі веды аб дзяржаўных сімвалах, нацыянальных касцюмах, прыродных багаццях, народных промыслах Беларусі, гулялі ў беларускія гульні «Шэры кот», «Жмуркі».

З выхаванцамі сярэдняй і старэйшай Б группы праведзена выяўленчая дзейнасць «Беларускія ручнікі».

Дзеці старэйшай А группы раразгледзелі ілюстрацыі ваеннай тэматыкі, паслухалі аповяд выхавальніка «Героі-абаронцы Беларусі».

 Пры правядзенні мерапрыемстваў асаблівая ўвага надавалася фарміраванню ўяўленняў аб размяшчэнні Рэспублікі Беларусь на геаграфічнай карце, асноўных славутасцях нашай краіны, развіццю цікавасці і павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (сцяг, герб, гімн), жадання падпяваць гімн, фарміраванню ўяўленняў аб прыродных сімвалах Беларусі, аб сталіцы –горадзе Мінску, выхаванню любові да роднага краю, да Рэспублікі Беларусь.

Таксама была праведзена выстаўка дзіцячых работ “Беларусь мая – родны край”.

Вынікам правядзення гэтых мерапрыемстваў стала тое, што выхаванцы атрымалі і засвоілі веды аб сваёй роднай краіне, яе славутасцях, яе багаццях, выхавальнікі і бацькі аб'яднаны ў пытанні выхавання патрыятычных пачуццяў і гонару за сваю краіну.