21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2023

21 лютага ў розных краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята было абвешчана Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА 17 лістапада 1999 года і адзначаецца з 2000 года. Яго мэта – захаваць моўную і культурную разнастайнасць.

Выхоўваць патрыётаў сваёй Радзімы, якія добра ведаюць традыцыі свайго народа і родную мову, трэба з маленства. 21 лютага ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад №10 г. Навагрудка» адбылося свята «Каб мова родная гучала…».

Дзень у першай малодшай А групе пачаўся з акцыі для бацькоў "Размаўляем па-беларуску". Выхавацель прапанавала бацькам памяткі з цікавымі беларускімі словамі. З выхаванцамі праводзіўся занятак па адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і маўленчых зносін, тэма "Вывучаем родную мову з Бульбашыкам" . Бульбашык прапанаваў дзецям свой відэаслоўнік, які даў магчымасць пазнаёміцца з назвамі агародніны і садавіны на беларускай мове. Для замацавання матэрыялу была праведзена дыдактычная гульня "Назаві па-беларуску". Дзеці выцягвалі з мяшочка гародніну і садавіну, называючы іх беларускімі словамі. Таксама ў вольны час была праведзена рухомая гульня "Ліса і гусі".

У рознаўзроставай групе да Міжнароднага дня роднай мовы была праведзена гульня-падарожжа"Па старонкам роднай мовы". У працэсе гульні дзеці падарожнічалі па розных станцыях: адгадвалі загадкі, зазірнулі ў свет беларускай літаратуры і беларускіх пісьменнікаў, ператвараліся ў перакладчыкаў і перакладалі словы на беларускую мову, адлюстравалі сімволіку роднай краіны. У працэсе гэтага мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з прыроднымі сімваламі краіны, замацавалі веды пра знакамітых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, пра сімволіку Беларусі. Усе заданні былі накіраваны на выхаванне ў дзяцей пачуцця патрыятызму, павагі да роднай мовы.

Дзень Роднай мовы ў сярэдняй спецыяльнай групе  пачаўся з ранішняй гутарки “Нашы славутыя  беларускія песняры”. Дзецям расказалі пра творчасць беларускіх паэтаў Янкі Купалы и Якуба Коласа у суправаджэнні прэзентацыі. Потым дзеці прынялі актыўны удзел у літаратурнай забаве “Паэтычнае падарожжа”. Дзяцей сустракаў дзед Усявед з беларускімі загадкамі і цікавымі заданнямі.

Выхаванцы старэйшай спецыальнай “А” группы выконвалі апликацыю Упрыгожым кашулю беларускім арнаментам”.

Выхаванцы старэйшая спеціальная “Б” группы знаеміліся з новымі творамі майстроў мастацкага слова. Гулялі ў гульню "Як гэта гучыць па беларуску".

Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.

поделиться в: